Памежнікі папярэджваюць пра магчымыя чэргі ў пункце пропуску "Катлоўка"

13/01/2017 - 17:22

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджвае пра магчымыя чэргі ў пункце пропуску "Катлоўка". Прычына — 14-15 студзеня ў сумежным літоўскім пункце пропуску "Лаварышкес" афармленне грузавікоў будзе адбывацца "ў ручным рэжыме". Там правядуць планавыя тэхнічныя работы. З-за гэтага і могуць сфармавацца чэргі. Памежнікі просяць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю падчас планавання паездак праз беларуска-літоўскую мяжу.

Пра наяўнасць чэргаў у пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Літвой можна даведацца тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі