Памежнік-злодзей і дэсант з камароў дзеля ўратавання птушачак — #ІхНоравы

21/06/2024 - 15:02

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Вандруючы па свеце, часцей пералічвайце свае наяўныя, а яшчэ лепей — расплачвайцеся карткай. Хто ведае, раптам на ваш кашалёк таксама загледзіцца які-небудзь памежнік з аэрапорта Неапаля?

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашай штодзённай зводкі міжнародных навін.

 

"Касперскі" забароняць у ЗША за сувязі з Расіяй

Адміністрацыя Байдэна абвясціла, што забароніць "Лабараторыі Касперскага" распаўсюджваць сваё антывіруснае праграмнае забеспячэнне ў ЗША. Гэта матывуецца пагрозай нацыянальнай бяспецы праз сувязі з Расіяй.

"Расія паказала, што ў яе ёсць магчымасць выкарыстоўваць расійскія кампаніі для збору і выкарыстання асабістай інфармацыі амерыканцаў у якасці зброі, таму мы вымушаныя рэагаваць", — расказала міністарка гандлю ЗША Джына Раймонда. Паводле звестак Міністэрства, "Касперскі" знаходзіцца пад расійскай юрысдыкцыяй, падпарадкоўваецца расійскаму ўраду і можа дзяліцца з ім звесткамі. 

Калі не штосьці горшае. "Лабараторыя Касперскага" таксама мае магчымасць усталёўваць шкоднае ПЗ на кампутары кліентаў у ЗША.

Бізнес адмаўляе сваё дачыненне да падобнай дзейнасці і лічыць, што "Міністэрства гандлю прыняло рашэнне, грунтуючыся на тэарэтычных асцярогах, а не на ўсебаковай ацэнцы прадуктаў Касперскага".

 

Камары ідуць на дапамогу птушачкам

Абаронцы прыроды спадзяюцца выратаваць ад малярыі рэдкі від птушак, які жыве на Гаваях, з дапамогай абеззаражвальных камароў. Трыццаць тры віды меданосных ліян вымерлі, а многія з 17, што яшчэ жывуць, знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і ёсць асцярогі, што некаторыя з іх могуць знікнуць на працягу года, калі не прыняць меры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі