Памерла супрацоўніца БТ, якая прыдумала назву для "Калыханкі"

09/06/2020 - 13:23

На 83-м годзе жыцця памерла легендарная супрацоўніца беларускага тэлебачання Ніна Шоба. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла Агенцтва тэлевізійных навін.

Ніна Шоба аддала Беларускаму тэлебачанню 45 гадоў свайго жыцця, піша TUT.by. Яна стаяла каля вытокаў такіх перадач, як "Усе мы родам з дзяцінства", "Сузор'е надзей", "Вас выклікае Спартландыя".

У 1981 годзе менавіта Ніна Шоба прыдумала назву для дзіцячай перадачы "Калыханка". 

"У перадачы мы хацелі захаваць нацыянальны каларыт. Спачатку было вельмі складана з гледачамі, яны прывыклі да рускай мовы. Часта нам пісалі, што дзядзькі і цёткі няправільна кажуць. Але потым настолькі прывыклі, што калі дзесьці чулі голас Валянціны Пражэевай (актрыса тэатра лялек, якая агучвала Бусліка), то крычалі: "Буслік прыляцеў! Буслік!"згадвала Ніна Шоба ў адным са сваіх інтэрв'ю. 

Таксама яна адной з першых займалася "Дзіцячым Еўрабачаннем" у Беларусі.

Была ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі