Мая Кляшторная / "Наша Ніва"
Ва ўзросце 89 гадоў памерла Мая Кляшторная – дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Белсат"
Яе бацьку расстралялі ў год яе нараджэння — у 1937-м. Саму дзяўчынку разам з маці накіравалі ў Акмалінскі лагер для сем'яў "здраднікаў радзімы". У лагерах Кляшторная правяла больш за 15 гадоў.
Мая Кляшторная была ў ліку заснавальнікаў таварыства "Мартыралог Беларусі" і ўваходзіла ў савет Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Таксама яна была навуковай кіраўніцай народнага мемарыяла Курапаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут