Пашкоджаная мігрантамі загарода на мяжы Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
За 8 снежня польскія памежнікі зафіксавалі 80 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. 23 чалавекі здолелі перайсці мяжу, у дачыненні да іх былі вынесеныя пастановы аб выдаленні з тэрыторыі Польшчы.
На ўчастках, якія ахоўваюцца пастамі ў Дубічы-Царкеўнэ і Чарэмшы, мяжу спрабавалі перайсці вялікія групы мігрантаў, але гэтыя спробы былі спыненыя. Польская памежная служба адзначае, што мігранты працягваюць паводзіць сябе агрэсіўна і нападаць на салдат і афіцэраў.
За лістапад памежная служба Польшчы зафіксавала 8900 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. У кастрычніку іх было больш — 17,5 тысячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут