Палова беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў летась купляла тавары онлайн

11/01/2016 - 10:53

У 2015 годзе кожны другі карыстальнік інтэрнэту ў Беларусі (50%) купляў праз онлайн-крамы якія-небудзь тавары.

Такія вынікі паказала сацыялагічнае апытанне, якое з 28 кастрычніка па 8 лістапада праводзіў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Часцей за ўсё праз інтэрнэт куплял вопратку і абутак (34% апытаных), інфармуе БЕЛТА. Таксама беларусы ў онлайн-крамах набывалі электроніку, буйную бытавую тэхніку, тавары для дома, дробную бытавую тэхніку (у сярэднім па 14% апытаных карыстальнікаў).

Сярод анлайн-пакупак фігуруюць, акрамя таго, прадукты харчавання, упрыгожанні і аксэсуары, спартыўныя тавары, кнігі, часопісы, дыскі з музыкай, гульнямі або фільмамі, авія- і чыгуначныя квіткі, касметыка і г.д.

Фота: all-pix.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі