Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года

18/09/2021 - 10:04

Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года. Ёй зноў працягнулі на тры месяцы тэрмін утрымання пад вартай. Праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.

Каардынатар валанцёрскай службы пазбаўленага ў Беларусі рэгістрацыі ПЦ "Вясна" Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці", "распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады" і "ўдзел у злачыннай арганізацыі". Рабковай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марфа Рабкова прызнаная палітзняволенай. Яе неадкладнага вызвалення патрабуюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі