Палітзняволенная Гаянэ Ахціян пераведзеная на Валадарку

12/12/2021 - 11:44
Гаянэ Ахціян / reform.by

Гаянэ Ахціян, маці актывіста анархісцкага руху Рамана Халілава, які збег з Беларусі, пераведзена ў мінскае СІЗА на Валадарскага, паведамляе Reform.by у нядзелю.

У пятніцу, 10 снежня, Гаянэ наведаў адвакат. Жанчына адчувае сябе нармальна, яна таксама атрымала перадачу. Палітзняволенная па-ранейшаму не прызнае сваёй віны.

Як паведамляла Еўрарадыё, Гаянэ Ахціян затрымалі 26 лістапада, сілавікі выламалі дзверы яе кватэры і зрабілі ператрус. У той самы дзень жанчыну асудзілі на 10 сутак, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі. Пасля гэтага Ахціян стала падазронай па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Яе перавялі з Полацку ў ізалятар на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі