Палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаук 10 дзён трымае галадоўку за кратамі

10/05/2022 - 18:36

За кратамі ўжо 10 дзён трымае галадоўку палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаук. Яна патрабуе, каб яе лісты даходзілі да адрасатаў, паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

У жанчыны ёсць праблемы са здароўем.

За 65-гадовай Гнаук "лічацца" чатыры крымінальныя справы. Па дзвюх з іх яе ўжо асудзілі на тры гады хатняй "хіміі". Аднак зламіць палітзняволеную не атрымалася, таму на яе пачалі яшчэ дзве крымінальныя справы — нібы за "дыскрэдытацыю Беларусі" і "паклёп на Лукашэнку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі