Палітзняволенай Вользе Залатар, маці пяці дзяцей, выставілі новыя абвінавачанні, пішуць праваабаронцы "Вясны".
13 верасня на закрытым пасяджэнні Мінскага гарадскога суда разглядалася скарга на падаўжэнне тэрміну ўтрымання яе пад вартай. З раскладу суда праваабаронцы даведаліся, што Вользе выставілі два новыя абвінавачанні — ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Раней ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Вольгу затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Яна знаходзіцца за кратамі ўжо амаль паўгода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут