У Расіі арыштаваны апазіцыйны палітык Ілля Яшын. Яго абвінавачваюць у распаўсюджванні "фэйкаў" аб расійскай арміі, піша "Новая газета. Европа".
Басманны суд Масквы абвінаваціў палітыка ў "публічным распаўсюджванні загадзя ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ". Паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме.
Як паведамляе выданне, суддзя хадайніцтва следства аб узяцці пад варту Яшына да 12 верасня. Прапанову абароны аб прызначэнні альтэрнатыўнай меры утрымання, не звязаную з ізаляцыяй, суддзя адхіліла.
Яшын быў арыштаваны на 15 сутак за "непадпарадкаванне паліцыі" 28 чэревня. Яго затрымалі падчас шпацыру ў парку з журналісткай Ірынай Баблаян. Абодва заявілі, што сядзелі на лаўцы ў той момант, калі да іх падышлі трое паліцэйскіх, якія "моўчкі адвялі" палітыка ў аўтазак. Тэрмін арышту Яшына заканчваўся 12 ліпеня, але ў гэты ж дзень да яго ў ІЧУ прыйшлі следчыя і адвезлі на ператрус па крымінальнай справе за распаўсюд "фэйкаў".
13 ліпеня палітыку прад'явілі абвінавачанне ў распаўсюджванні "фэйкаў аб арміі па матывах палітычнай нянавісці".
"Гэта ніякая не спецаперацыя, гэта самая сапраўдная вайна. Ніякіх сінонімаў я падбіраць не збіраюся. Я называю вайну вайной. Я кажу пра ваенныя злачынствы. Я расказваю ў сваіх стрымах тое, што нам не расказваюць па тэліку. І ў гэтым сэнсе я сумленны перад сабой і сваёй аўдыторыяй", — казаў Яшын у вялікім інтэрв'ю "Медузе" перад арыштам.
Іллі Яшыну пагражае да 15 гадоў турмы.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут