Палітвязню Уладзіміру Лабковічу зноў выклікалі ў суд "хуткую"

16/01/2023 - 10:40
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч у судзе / sb.by

Палітвязню Уладзіміру Лабковічу зноў выклікалі ў суд "хуткую". Прапагандысты сцвярджаюць, што такім чынам ён "зацягвае судовы працэс". Як піша sb.by, медыкі правялі абследаванне Лабковіча і заявілі, што ён па стане здароўя можа ўдзельнічаць у судзе. Раней "хуткую" Лабковічу выклікалі 10 студзеня. Па звестках праваабаронцаў, ён хварэе.

Ленінскі суд Мінска з 5 студзеня разглядае крымінальную справу палітвязняў і праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча (а таксама завочна Змітра Салаўёва, які знаходзіцца за мяжой). Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.

У судзе агучваюць пісьмовыя матэрыялы справы, у якой 283 тамы. Бяляцкі працягвае ўдакладняць даныя, прачытаныя пракурорам, прапануе нешта агучыць дадаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі