Палітвязня Паўла Севярынца пакінулі за кратамі да канца красавіка

19/02/2021 - 18:17

Палітвязня Паўла Севярынца пакінулі за кратамі да канца красавіка. Яму зноў падоўжылі на 2 месяцы тэрмін следства (ён заканчваўся 20 лютага). Пра гэта паведаміла ў Facebook жонка Паўла Вольга Севярынец.

"Пайшлі варушэнні па справе, — піша яна. — Калі мы збаімся і не адстаім нашых лепшых, то суд, верагодна, адбудзецца праз 2-2,5 месяцы".

Апазіцыйны палітык і пісьменнік у няволі з пачатку лета 2020 года. Севярынца затрымалі 7 чэрвеня і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак арышту. Але неўзабаве яму дадалі новых сутак, а пасля выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле — удзел у "масавых беспарадках".

Сыну Паўла і Вольгі Севярынцаў Францішку 23 сакавіка споўніцца тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі