Палітвязень Сцяпан Латыпаў учыніў трэцюю спробу самагубства

26/03/2026 - 16:23

Сцяпан Латыпаў / spring96.org

Палітвязень Сцяпан Латыпаў трэці раз паспрабаваў пакончыць з сабой. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Паводле звестак праваабаронцаў, у ліпені 2025 года Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы №4 у папраўчую калонію №22 "Воўчыя Норы". Там палітвязня адразу адправілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), а затым — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Там Сцяпан парэзаў сабе вены, і там жа яго зашывалі.

Паведамляецца, што ў ПКТ палітвязня трымалі ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.

Латыпава асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у стварэнні дваровага тг-чата, майстэрні па вырабе пратэснай сімволікі, супраціве міліцыянтам пры затрыманні.

Падчас суда Латыпаў расказаў пра катаванні ў турме. На судовым працэсе ён зрабіў першую спробу самагубства.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень нібыта казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі