Палахлівая котка, якая бегае ад пацука, стала новай зоркай інтэрнэту

18/05/2016 - 10:12

Хатняя котка, якую напалохаў пацук, стала чарговай зоркай інтэрнэту. Гаспадары жывёлы знялі сцэнку з жыцця на відэа і выклалі ролік на Youtube. “Том і Джэры ў рэальным жыцці”, — такое параўнанне выкарысталі аўтары роліка.

Праўда, карыстальнікі не ацанілі гумару і назвалі хатнюю гадаванку “ганьбай усяго кацінага свету”, але былі і тыя, хто заступіўся за пухнатага звярка. Самі гаспадары пішуць, што іх котка вельмі сарамлівая і палахлівая, таму баіцца нават чужых людзей, не тое што пацука, якога раней ніколі не бачыла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі