Пакуль у Мінску лавілі бяспраўніка на BMW, ён учыніў шэсць ДТЗ

25/08/2023 - 16:58

Аўтамабіль загарэўся / t.me/gaiminsk/

Пакуль у Мінску лавілі бяспраўніка на BMW, ён учыніў шэсць ДТЗ. 22-гадовы зламыснік быў у стане алкагольнага ап'янення. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 24 жніўня. Аўтамабіль спрабавалі спыніць на вуліцы Маякоўскага, паколькі было падазрэнне, што кіроўца п'яны. Аднак ён не спыніўся, пачалася пагоня. Даішнікам дапамагаў экіпаж Дэпартамента аховы.

BMW спачатку наехала на святлафор, пасля былі сутыкненні з прыпаркаванымі аўтамабілямі Passat і Toyota, з металічнай агароджай на раздзяляльнай паласе. Па версіі даішнікаў, "з-за механічных пашкоджанняў" аўтамабіль п'янага кіроўцы загарэўся. Яго затрымалі. У крыві ў маладога чалавека выявілі 1,55 праміле алкаголю. Высветлілася, што ён ніколі не атрымліваў правы кіроўцы. У яго дачыненні было складзена 12 адміністрацыйных матэрыялаў.

t.me/gaiminsk/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі