Падчас руху кіроўца страціў прытомнасць, пасажыры самі спынілі аўтобус (відэа)

18/06/2018 - 14:44

Падчас руху кіроўца страціў прытомнасць, пасажыры самі спынілі аўтобус. Здарэнне адбылося ў горадзе Вэньчжоў кітайскай правінцыі Чжэцзян. Відэа з'явілася ў Twitter. На ім відаць, як раптоўна падае кіроўца і цягне за сабой у правы бок руль. Але двое пасажыраў вельмі хутка адрэагавалі — мужчыны забеглі ў кабіну, адзін выраўняў, а пасля спыніў аўтобус, іншы — аказаў дапамогу кіроўцы, у якога быў інсульт.

Ніхто з 30 пасажыраў не пацярпеў, а кіроўцу шпіталізавалі, яго стан ацэньваюць як стабільны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі