Пад Жлобінам у кучы смецця знайшлі абгарэлае цела пенсіянера

14/04/2019 - 09:29

Пад Жлобінам у кучы тлеючага смецця знайшлі абгарэлы труп пенсіянера. Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, 13 красавіка выратавальнікі знайшлі цела 74-гадовага мужчыны, калі прыехалі тушыць падпаленую траву ў яры ля ракі Дняпро ля гарадскога пасёлка Стрэшын.

Труп пенсіянера ляжаў на схіле ў кучы смецця. Выявілася, што пенсіянер высякаў галлё хмызняку для гаспадарчых патрэбаў на схіле яра. Спускаючыся, ён аступіўся, упаў, страціў прытомнасць і паваліўся ў тлеючае смецце.

Іншыя акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі