Пад Жлобінам аса стала прычынай аўтаварыі

10/10/2022 - 13:15
Аса стала прычынай аварыі пад Жлобінам / gomel.mvd.gov.by

У Жлобінскім раёне фургон перакуліўся, бо ў кабіну кіроўцы заляцела аса.

Аварыя адбылася 7 кастрычніка на трасе М5 Мінск — Гомель, паведамляе прэс-служба МУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кабіну фургона ГАЗ заляцела аса.

60-гадовы кіроўца згубіў увагу праз наякомае. У выніку аўтамабіль з'ехаў на ўзбочыну, урэзаўся ў тросавую агароджу і перакуліўся.

Кіроўца і 50-гадовы пасажыр атрымалі траўмы, іх даставілі ў лякарню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі