Пад украінскія санцыі трапілі 16 буйных беларускіх прадпрыемстваў

12/05/2023 - 18:50
Уладзімір Зяленскі / dpa

Украіна ўвяла санкцыі супраць 200 прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Указ пра гэта падпісаў сёння Уладзімір Зяленскі.

Па яго словах, новыя санкцыі працягваюць курс на ізаляцыю і блакаванне расійскай вайсковай прамысловасці. Зяленскі заявіў, што Украіна актыўна працуе па пытаннях санкцый з партнёрамі: "Вельмі актыўна працуем з партнёрамі, каб усе, хто фактычна вырабляе гэтую агрэсію, хто дае зброю, боепрыпасы, тэхніку і тэхналогіі ў рукі тэрарыстаў — каб усе яны былі раздушаныя светам".

У санкцыйны спіс трапілі 16 беларускіх прадпрыемстваў:

ААТ "Гомельскі радыёзавод"
ААТ "Пеленг"
Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Навукова-тэхнічны цэнтр "ЛЭМТ"БелОМА"
ААТ "Магілёўскі металургічны завод"
ААТ "Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія"
ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод"
ААТ "БелАЗ" — кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-Холдынг"
ААТ "БелАЗ-сэрвіс"
ААТ "Старадарожскі механічны завод"
ААТ "Кузлітмаш"
ААТ "Кранавы завод"
СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод"
ААТ "Гомсельмаш"
ААТ "Гомельскі завод ліцця і нармаляў"
ТАА "ВК Лакаматыў-сэрвіс"
ААТ “Канструктарскае бюро "Дысплей".

Таксама ў "чорны спіс" Украіны трапіла прафсаюзная "пярвічка" Інстытута парашковай металургіі.

"Дзякуй усім, хто дапамагае Украіне ціснуць на Расію за гэтую вайну, а таксама блакаваць спробы дзяржавы-тэрарыста абыходзіць санкцыі", — дадаў Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі