Пад Рэчыцай лось выбег на дарогу і справакаваў аварыю, ёсць ахвяры

25/07/2017 - 20:54
Фота: vk.com/zello_rechitsa

Жахлівая аварыя здарылася ўвечары 25 ліпеня на дарозе Акцябрскі — Парычы — Рэчыца ў Гомельскай вобласці Беларусі. "Рэно Меган Сцэнік", што ехала з райцэнтра ў вёску Камсамольск, сутыкнулася з ласём, які раптоўна выбег на дарогу з правай збочыны.

Пасля сутыкнення і "Рэно", і лось апынуліся на сустрэчнай паласе. Там аўто ўляцела ў "Опель Астра", які рухаўся ў бок Рэчыцы.

У выніку сутыкнення двух аўтамабіляў пасажыр "Рэно Меган Сцэнік" памёр на месцы здарэння. Кіроўца французскага аўто, а таксама кіроўца і пасажыры "Опеля", дастаўленыя ў Цэнтральную раённую бальніцу Рэчыцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці, паведамляе група "Аўтадапамога Рэчыца" ў "ВКонтакте".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі