Пад Навагрудкам улады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік

16/08/2023 - 07:46

Скаўцкі летнік / тг-канал "НовогрудокНашГород"

Пад Навагрудкам каталіцкія скаўты арганізавалі летнік, але гэта не спадабалася мясцовым прапагандыстам, піша тг-канал "Хрысціянская візія".

Мясцовы прапагандысцкі паблік напісаў пра летнік 14 жніўня, а ўжо на наступны дзень скаўты згарнулі яго. Прапагандыстам не спадабаліся шэўроны на скаўцкай форме, і яны паскардзіліся ўладам.

Улады, як адзначаецца ў прапагандысцкім пабліку, правялі "прафілактычную гутарку" з арганізатарамі летніка. Вядома, што сярод арганізатараў былі мінскія святары. 

Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"
Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"
Скаўцкія нашыўкі, якія не спадабаліся прапагандыстам / тг-канал "НовогрудокНашГород"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі