Пад Мурманскам мужчына ўгнаў БТР і паехаў у краму па віно

10/01/2018 - 13:20

У расійскім горадзе Апатыты (Мурманская вобласць) мужчына ўгнаў бронетранспарцёр з аўташколы ДТСААФ, паведамляе РБК

Паведамляецца, што ўгоншчык хацеў пакатацца. Не справіўшыся з кіраваннем, ён разбіў прыпаркаваны аўтамабіль Daewoo Nexia, а потым урэзаўся ў вітрыну крамы. Пасля гэтага мужчына зайшоў у краму і скраў бутэльку віна.

У краме яго і затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, парушальнік быў п'яны.

У школе ДТСААФ, адкуль угналі БТР, кажуць, што машына выкарыстоўвалася для навучальных мэтаў, ўзбраення на ёй не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі