Пад Мінскам каля аэрапорта сутыкнуліся два легкавікі

01/06/2019 - 14:34

Пад Мінскам каля аэрапорта сутыкнуліся два легкавікі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную гарадскую ДАІ, аўтамабіль "Форд-Мустанг" і "Мазда" ішлі з аэрапорта ў кірунку трасы М1.

Падчас перастраення кіроўца "Мазды" не саступіў дарогу, сутыкнуўся з "Фордам" і той перакуліўся.

Кіроўца "Форда" атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў лякарню, але неўзабаве медыкі адпусцілі яго дадому.  Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі