Пад Маладзечнам нарадзілася белае вярблюджаня. Глядзіце, якое яно мілае

31/03/2024 - 14:58

Белае вярблюжаня і яго мама пад Маладзечнам / ЦікТок

У аграсядзібе пад Маладзечнам нарадзілася белае вярблюджаня. Гэта адбылося 29 сакавіка. Відэа яго з'ялення на свет і знаёмства з мамай апублікавала карыстальніца ЦікТоку Анастасія Чарняўская. На гісторыю звярнула ўвагу выданне "Рэформ.бай".

Паводле Анастасіі, напачатку супрацоўнікі аграсядзібы дзяжурылі каля малога, кармілі і нават абаранялі яго ад маці. Цяпер жа атрымалася прывучыць яго да мацярынскага кармлення.

Праз дзень пасля нараджэння вярблюджаня ўжо ходзіць. Але відаць, што ягоныя ножкі яшчэ слабыя. 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі