Пад коламі электрычкі Баранавічы — Мінск загінуў невядомы мужчына

04/09/2018 - 09:53

Пад коламі электрычкі Баранавічы — Мінск загінуў невядомы мужчына. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 3 верасня на перагоне Коласава — Негарэлае. Як паведамляе БЕЛТА, падчас набліжэння цягніка мужчына ляжаў на чыгунцы. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў невядомы памёр на месцы. Міліцыя высвятляе яго асобу і абставіны здарэння.

Адзначаецца, што затрымка ў руху цягнікоў склала 9 хвілін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі