Пад Клічавам на пажары загінулі тры чалавекі

12/10/2019 - 09:21

У Клічаўскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 11 кастрычніка ў вёсцы Лянёўка —  загарэўся жылы прыватны дом.

Загінуў гаспадар дома —  непрацоўны 42-гадовы мужчына, а таксама двое яго гасцей —  жыхароў вёсцы Арэхаўка. Аднаму было 46 гадоў, другому 42, абодва не працавалі.

Пажар амаль цалкам знішчыў дом. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі