Пад Кіевам абстралялі аўтамабіль першага памочніка Зяленскага

22/09/2021 - 09:42

Пад Кіевам абстралялі аўтамабіль першага памочніка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Сяргея Шэфіра. Ён не пацярпеў, быў паранены яго кіроўца, паведамляе УНІАН.

У машыну трапілі 10 куль. Кіроўца атрымаў тры з іх і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Аб'яўлена спецаперацыя "Сірэна", зламысніка ці зламыснікаў шукаюць. На месца здарэння прыбыла генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.

Шэфіру 57 гадоў. Ён — дырэктар і заснавальнік "Студыі Квартал-95", дзе працаваў разам з Зяленскім. Першым памочнікам прэзідэнта Украіны стаў у траўні 2019-га пасля перамогі Уладзіміра Зяленскага на выбарах.

Зяленскі цяпер у ЗША, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні Генасамблеі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі