Пад Баранавічамі загарэўся вайсковы палігон

20/06/2018 - 16:16

20 чэрвеня пад Баранавічамі загарэўся ваенны палігон, піша intex-press.by. Слуп дыму над пажарам стаіць такі высокі, што яго можна бачыць нават са Слоніма.

Ліквідацыяй пажару займаецца Баранавіцкі аддзел МНС і ваеннае лясніцтва.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую атрымалі журналісты intex-press.by, увечары 20 чэрвеня на месцы пажару сабралася камісія з розных ведамстваў раёна. Яна мае ацаніць пагрозу пажару для мясцовага насельніцтва і навакольнага асяроддзя.

Пажар пакуль не пагашаны. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі