Пад абломкамі 17-павярховага дома на Тайвані застаецца 130 чалавек

07/02/2016 - 09:27

Тайваньскія выратавальнікі не спыняюць працу ля 17-павярховага жылога комплексу, разбуранага землятрусам раніцай 6 лютага. З руінаў уратавалі болей за 340 чалавек. Колькасць ахвяраў дасягнула 18 чалавек, большая частка з іх — жыхары гэтага дома.

Пад абломкамі застаюцца яшчэ каля 130 чалавек. Выратавальнікі заяўляюць, што пакуль могуць падабрацца толькі да 29 з іх. Аперацыя ўскладняецца холадам, які адбірае ў пацярпелых шансы на выжыванне.

Выратавальнікі выкарыстоўваюць для пошуку жывых усе магчымыя сродкі — сабак, акустычнае абсталяванне, “хвіліны цішыні”.

Улады астраўной дзяржавы пачалі расследаванне ў дачыненні будаўнічых кампаній, якія ўзводзілі разбураныя будынкі: Тайвань размяшчаецца ў адным з раёнаў свету з найбольшай сейсмічнай небяспекай, перадае Еўраньюс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі