Пацярпелая ў "Арэна Сіці" — у стане "сярэдняй ступені цяжкасці"

12/11/2018 - 14:59

Пацярпелая падчас абвалу падвеснай столі ў мінскім гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці" (на плошчы 150 квадратных метраў) — у стане "сярэдняй ступені цяжкасці". Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Паводле яе слоў, пацярпелая толькі адна. 24-гадовую дзяўчыну завезлі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай меддапамогі. Раней ратавальнікі паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай (прадаўца кветкавага кіёску) лёгкая чэрапна-мазгавая траўма — яе даставалі з-пад завалаў. Начальнік упраўлення СК па Мінску Дзмітрый Канаплянік паведаміў, што жыццю дзяўчыны нічога не пагражае. Тэлеканал СТБ паведаміў, што яе пасля абследавання ўжо выпісалі "пад распіску".

На месцы здарэння, якое адбылося ў панядзелак каля 15:51, працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі