Па поўдні Беларусі ў пятніцу чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі

13/07/2023 - 20:30
У пятніцу будзе да +27 / Еўрарадыё, архіўны здымак

У пятніцу, 14 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +21...+27.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі