15 снежня офіс Святланы Ціханоўскай і Народнае антыкрызіснае кіраванне агучылі 7 напрамкаў эканамічнага ціску на Аляксандра Лукашэнку. Гэта і знешнія, і ўнутраныя санкцыі, якія мусяць найперш спыніць рэпрэсіі.
Унутраныя эканамічныя санкцыі — гэта адмова грамадзян ад пакупак і плацяжоў, "якія падтрымліваюць рэжым". Таксама ў спісе — расследаванне і абмежаванне карупцыйных схемаў бізнесменаў, якія фінансуюць рэжым, замарозка міжнароднага супрацоўніцтва з дзяржсектарам Беларусі, спыненне міжнароднага супрацоўніцтва і фінансавання банкаў, закрыццё міжнародных фінансавых рынкаў для эмісіі новых дзяржаблігацый і перагляд выплаты дзяржаблігацый, выпушчаных пасля 9 жніўня 2020-га. Прапануецца абмежаваць экспарт асноўных дзяржаўных прадпрыемстваў і спыненне замежных інвестыцый.
Калі ж згаданыя механізмы не спрацуюць, і рэпрэсіі працягнуцца, тады прапануецца выкарыстаць адключэнне дзяржбанкаў Беларусі ад сістэмы SWIFT.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.