Новым генсекам АДКБ будзе беларус Зась, але Арменія яго кандыдатуру не ўхваліла

21/12/2018 - 10:43

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась стане новым генсекам Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. На сённяшні дзень у яе склад уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. У пачатку снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "у прынцыпе вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара" (у Маскве і Ерэване гэта не пацвердзілі). Паводле яго прапановы, прызначэнне адбудзецца праз індывідуальнае сумоўе Зася з кожным кіраўніком краіны ў АДКБ. Яны мусілі падпісаць праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Як інфармуе БЕЛТА, Станіслаў Зась ужо наведаў Расію, Таджыкістан, Кыргызстан і Казахстан. Там яго кандыдатуру ўхвалілі. Сёння дакумент падпісаў і Аляксандр Лукашэнка. Дзіўна, але Зась не наведаў Ерэван. Прэс-сакратар МЗС Арменіі Ганна Нагдалян заявіла, што "на дадзены момант візіт сакратара Савета бяспекі Беларусі Зася ў Арменію не прадугледжаны". Сам беларускі кандыдат заявіў, што гатовы прыехаць у Ерэван "у любы зручны час" для кіраўніцтва Арменіі.

Былы генсек АДКБ Юрый Хачатураў быў зняты з пасады па ініцыятыве Арменіі. 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу мусіў прайсці саміт АДКБ, аднак яго адмянілі (верагодна, па ініцыятыве Масквы). Як вядома, армянскія ўлады незадаволеныя тым, што Беларусь прадае зброю Азербайджану. Нядаўна з гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка і армянскі прэм'ер Нікол Пашынян абмяняліся рэплікамі. Каментар МЗС Арменіі гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі