Новым галоўным трэнерам ХК "Шахцёр" стаў Уладзімір Цыплакоў

02/12/2016 - 14:39

Новым галоўным трэнерам ХК "Шахцёр" (Салігорск) стаў Уладзімір Цыплакоў, інфармуе БЕЛТА. Ён змяніў Андрэя Гусава, які кіраваў камандай ад пачатку заснавання хакейнага клуба (больш за 7 гадоў). Адзначаецца, што змены ў трэнерскім штабе адбыліся з-за няўдалага выступлення "Шахцёра" ў Кантынентальным кубку, у Кубку Салея. У чэмпіянаце Беларусі каманда займае толькі 3-е месца.

Уладзіміру Цыплакову 47 гадоў. Ён — былы вядомы беларускі хакеіст, выступаў за "Тарпеда" з Яраслаўля, за мінскае "Дынама", гуляў у НХЛ. Трэнерскую кар'еру распачаў у 2005 годзе, быў асістэнтам маладзёжнай і нацыянальнай зборных Беларусі, уваходзіў у трэнерскія штабы мінскага "Дынама", омскага "Авангарда", чарапавецкай "Северстали", а апошнім часам — чалябінскага "Трактара".

Андрэй Гусаў ужо былы галоўны трэнер "Шахцёра". Фота: hcshahter.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі