Новы від ваеннай службы ўвядуць у Беларусі

21/06/2017 - 13:47

У Беларусі будзе ўдасканалены парадак правядзення мабілізацыі, інфармуе БЕЛТА. Гэта прадугледжваецца папраўкамі ў некаторыя законы па пытаннях абароны, якія 21 чэрвеня прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Міністр абароны Андрэй Раўкоў звярнуў увагу дэпутатаў, што неабходна замацаваць законамі за грамадзянамi вайсковы абавязак у перыяд мабілізацыі, падчас ваеннага становішча і ў ваенны час. Ён спаслаўся на практыку мабілізацыйных мерапрыемстваў за апошнія гады, а таксама досвед суседніх дзяржаў. 

Для гэтага ў законе аб вайсковым абавязку і вайсковай службе прадугледжваецца ўвесці новы від вайсковай службы па мабілізацыі, а таксама вызначыць парадак прызыву на такую ​​службу, парадак яе праходжання і спынення.

Папраўкі ў законы па пытаннях абароны прадугледжваюць змены і дапаўненні адразу ў восем законаў і тры кодэксы Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі