Новую серыю "Гульні тронаў" паглядзела 16 млн чалавек

19/07/2017 - 15:05

Першая серыя сёмага сезона "Гульні тронаў" працягвае ставіць рэкорды. Па апошніх падліках, на сервісах канала НВО доўгачаканы працяг серыяла паглядзела больш за 16 мільёнаў чалавек. З іх 10,1 млн — гледачы з ЗША, і яшчэ прыкладна 6 млн чалавек — сусветная аўдыторыя.

Пры гэтым у дзень прэм'еры серверы канала "клаліся" двойчы: перад і падчас жывой трансляцыі.

У сваіх падліках НВО не ўлічвае пірацкія запампоўкі і прагляд серыі на іншых рэсурсах. А гэта значыць, што рэальная колькасць праглядаў у разы вышэйшая за афіцыйныя дадзеныя.

"Гульня тронаў" паставіла рэкорд не толькі па колькасці праглядаў, але і па колькасці запісаў у сацыяльных сетках. Толькі карыстальнікі "Твітара" напісалі больш за 2,5 мільёнаў паведамленняў з уражаннямі пра новую серыю. І гэта нягледзячы на тое, што (спойлер!) ніхто з асноўных герояў там і блізка не памірае! 

Другая серыя "Гульні тронаў" выходзіць увечары 23 ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі