Новая серыя "Шэрлака" саступіла па папулярнасці толькі святочным феерверкам

03/01/2017 - 03:32

Першая серыя чацвёртага сезону папулярнага серыяла "Шэрлак" саступіла па папулярнасці толькі святочным феерверкам. Увечары 1 студзеня тэлеканал BBC One ўключылі, каб зноў сустрэцца з героем Бенедыкта Камбербэтча, больш за 8 мільёнаў чалавек. Феерверкі зацікавілі 11,6 млн чалавек, каляднае пасланне каралевы Вялікабрытаніі бачылі на тэлебачанні 7,6 млн, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Тым не менш, аўдыторыю серыі пад назвай "Шэсць Тэтчар" лічаць "сярэдняй". Мінулагодняя спецыяльная серыя "Шэрлака" сабрала большую аўдыторыю — 8,4 млн чалавек. Крытыкі даволі прыхільна адгукаюцца пра "Шэсць Тэтчар". Адзначаюцца складаны сюжэт і выдатна пастаўленыя сцэны, бліскучая гульня акцёраў (таго ж Марціна Фрымана), а таксама тое, што "Шэрлак" становіцца ўсё больш падобны на фільмы пра Джэймса Бонда.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі