"Новая газета": "Хэзбала" адпраўляе баевікоў ва Украіну праз Беларусь

25/03/2022 - 18:08

Расійская "Новая газета" піша, што шыіцкая ўзброеная групоўка "Хэзбала" адпраўляе баевікоў ваяваць ва Украіну на баку расійскіх войск праз Беларусь. Нібыта 200 байцоў збіраюцца перакінуць з Дамаска на ваенную авіябазу ў Гомельскай вобласці. Выданне спасылаецца на паведамленне 25 сакавіка тэлеканала "Аль Хадас". Гаворка ідзе пра перамовы, якія некалькі дзён таму праводзіла расійская прыватная ваенная кампанія з шыіцкай групоўкай (называюцца і прозвішчы ўдзельнікаў). Бакі дамовіліся пра адпраўку 800 баевікоў, кожны з іх будзе атрымліваць 1500 долараў на месяц.

Вярбоўка баевікоў праходзіць у Сірыі і Ліване. Гэта пераважна людзі з баявым досведам. Мяркуецца, што першую групу плануюць адправіць ва Украіну 29 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі