Новага генменеджара ХК "Дынама-Мінск" прызначаць у першай дэкадзе сакавіка

01/03/2016 - 10:39

Бліжэйшымі днямі будзе прызначанае новае кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка распавёў міністр унутраных спраў, старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч.

Па яго словах, кандыдаты на пасаду генменеджара клуба ўжо вызначаныя. Пытанне аб прызначэнні будзе вырашанае на працягу бліжэйшых дзесяці дзён. Таксама Шуневіч паведаміў, што каманда менеджараў "Дынама-Мінск" у цэлым сфармаваная.

Журналісты пацікавіліся лёсам былых топ-менеджараў клуба Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкіна. У адказ міністр заявіў, што іх крымінальная справа рыхтуецца для перадачы ў суд.

Як паведамлялася раней, Суботкіна і Беражкова вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі