Новае графіці на "сцяне Шчоткінай"

17/04/2017 - 04:38

На выхадных на вядомай ужо "сцяне Шчоткінай" з'явілася новае графіці. Гэта надпіс "Хто дазволіў усім астатнім самім сабе дазваляць". 

"Сцяна Шчоткінай" атрымала вядомасць ад першага сацыяльнага графіці — партрэта экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам, што гэта яна прыдумала падатак на беспрацоўе. Калі работнікі ЖЭСа знішчылі гэты партрэт, на яго месцы з'явіўся надпіс "Вы ж самі ўсё разумееце". 

З таго часу невядомыя графіцісты спаборнічаюць з ЖЭСам. На сценцы ўжо з'яўляліся партрэты старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і фраза Марціна Лютара Кінга "Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Германіі, было законным". 

У іншых месцах горада невядомыя мастакі таксама размяшчалі сацыяльныя графіці: напрыклад, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў шынялі НКУС, старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі — у вобразе тэлепузіка. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі