Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі навукоўцы з Вялікабрытаніі і Фінляндыі

10/10/2016 - 11:15

Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі навукоўцы Олівер Харт і Бенгт Хольмстрэм. Першы — брытанец, другі — фін, абодва яны працуюць у ЗША. Яны былі ўганараваныя за ўнёсак у тэорыю кантрактаў. У Нобелеўскім камітэце мяркуюць, што адкрыцці навукоўцаў дапамогуць зразумець, як у рэальным жыцці заключаюцца кантракты паміж рознымі агентамі і інстытутамі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Прэмія сёлета складае 932 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі