"Ніхто не дасць": Лукашэнка правярае ход пасяўной у Нараўлянскім раёне

26/04/2020 - 09:59

26 красавіка Аляксандр Лукашэнка аблятае на верталёце Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці — пглядзіць, як ідзе пасяўная. Падчас наведвання саўгас-камбінату "Зара" кіраўнік краіны запытаўся ў старшыні рэгіёна пра поспехі ў сацыяльна-эканамічнай сферы і даў "антыкрызісныя" парады, перадае БЕЛТА.

"Калі вы выйдзеце хаця б у нуль? Ты нават не думай, што мы павінны ў сілу нейкіх псіхозаў ці пандэмій, эпідэмій скараціць вытворчасць. Гэта выключана. Іншага не дадзена. Калі вы будзеце сядзець: "Вось пандэмія, дайце нам грошай"... Ніхто не дасць — гэта пахаваць грошы. Вы прапрацоўвайце рынкі па ўсіх напрамках — пачынаючы ад фарфоравага завода і заканчваючы "Гомсельмашам".

Лукашэнка мяркуе, што рэгіёны мусяць заключаць дамовы з сусядзямі наконт экспартных паставак, каб з адкрыццём межаў узнавіць працу.

Таксама кіраўнік Беларусі заявіў, што цяпер самы час развіваць "чарнобыльскія землі", перадае канал у тэлеграме "Пул Першага": 

"Прыйшоў час вельмі актыўна асвойваць гэты край. Я ўжо прапанаваў, Брагін, Нароўля, Хойнікі — падумаць аб стварэнні шматпрофільных аб'яднанняў, холдынгаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі