Ганна Красуліна / LRT
Тэлеграм-акаўнт Ганны Красулінай, прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай, быў узламаны невядомымі. Пра гэта паведамляе тэхнічная служба Офіса Ціханоўскай.
Масавыя спробы ўзламаць акаўнты Ганны Красулінай у Тэлеграме фіксуюцца з 8 лістапада. Адзначаецца, што ў Тэлеграме ў яе ўключаная двухфактарная аўтэнтыфікацыя (2FA).
Тым не менш зранку ў панядзелак, 16 лістапада, да яе тэлеграм-акаўнту на 4 хвіліны падключылася пабочная прылада.
Цяпер яна адключаная. Ганна цалкам кантралюе доступ да свайго акаўнту.
Паводле папярэдняй высновы спецыяліста па бяспецы, падключэнне магло адбыцца ў выніку перахопу сесіі. Якім менавіта чынам гэта адбылося, пакуль высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут