Несанкцыянаваны дзіцячы летнік выявілі ў Вілейскім раёне

19/08/2026 - 13:48

Дзеці на аграсядзібе / Генпракуратура

У Вілейскім раёне пракуратура выявіла несанкцыянаваны дзіцячы летнік.

Паведамляецца, што размяшчаўся летнік у адной з аграсядзіб. Ён не быў уключаны ў пералік выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў.

У летніку пад наглядам трох выхавальнікаў-трэнераў было больш за 30 дзяцей ад 7 да 17 гадоў. Як заяўляююць у пракуратуры, выхавальнікі "пазіцыянавалі сваю дзейнасць як выкладанне спартовых трэніровак па каратэ".

Пракуратура заяўляе, што ў летніку не было медработніка і заключанай дамовы на медабслугоўванне, трэнер і кухар не мелі даведак аб праходжанні гігіенічнага навучання і медыцынскіх аглядаў.

"Некалькі дзяцей пражывалі на другім паверсе лазні, астатнія — у дамках, дзе доўгі час не праводзілася ўборка, паўсюдна валяліся раскіданыя адзенне і прадметы гігіены. У жылых памяшканнях вогнетушыльнікі знаходзіліся ў няспраўным стане, халадзільнікі падключаліся праз падаўжальнікі з парушэннем правілаў электрабяспекі", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Таксама парушэнні знайшлі і на дзіцячых пляцоўках каля жылых дамоў. У выніку пракуратура запатрабавала спыніць працу летніка і адрамантаваць пляцоўкі. Дзве службовыя асобы былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі