Нечакана выпусцілі бухгалтарку "Нашай Нівы" Вольгу Раковіч

16/07/2021 - 18:04

Бухгалтарку “Нашай Нівы” Вольгу Раковіч нечакана адпусцілі з Акрэсціна 16 ліпеня. Пра гэта "Нашай Ніве" паведамілі яе сваякі. 

Раковіч, як і іншых нашаніўцаў (Андрэя Дынько, Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко), затрымалі 8 ліпеня. 

На волю таксама выйшла былая кандыдатка ў дэпутаты з Бараўлянаў Марыя Вайтовіч — маці траіх непаўналетніх дзяцей. Яе падазравалі ў "сувязі з тэрарыстычнай ячэйкай".

Тым часам затрыманым нашаніўцам не аддаюць перадачы, піша "НН". Другі тыдзень журналісты застаюцца ў тым самым адзенні, у якім іх затрымалі. У іх няма ні зменнай бялізны, ні элементарных сродкаў гігіены, ні дадатковай ежы і пітва. Таксама затрыманым не перадаюць гуманітарныя наборы, якія на Акрэсціна перадае "Чырвоны крыж".

Людзі ў ізалятары спяць на падлозе або на шконках без бялізны і матрасаў. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закону і ўнутраных правілаў ІЧУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі