Названыя лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі

02/09/2018 - 13:38

Названыя лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Іх ушанаванне прайшло ў Іванаве, дзе адзначаюць Дзень беларускага пісьменства, перадае БЕЛТА.

  • У намінацыі “Найлепшы твор паэзіі” перамог Казімір Камейша са зборнікам вершаў “Высокі бераг”.
  • У намінацыі “Найлепшы твор прозы” — Васіль Шырко з кнігай “Я нязваны госць”.
  • У намінацыі “Найлепшы твор драматургіі” — Георгій Марчук са зборнікам п’есаў “Святло вышыні”.
  • У намінацыі “Найлепшы твор публіцыстыкі” — Зінаіда Дудзюк з кнігай “Пара высокага сонца”.
  • У намінацыі “Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” — Іван Штэйнер з кнігай “Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть:смехавыя традыции Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя".
  • У намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва” — Вольга Нікольская з кнігай “Выкраданне шэдэўра, або Новыя прыгоды агентаў “Колбафіржык”.
  • У намінацыі “Найлепшы дэбют” — Юлія Алейчанка з кнігай “Пад чароўным шкельцам”.

На Нацыянальную літаратурную прэмію сёлета вылучалі 59 кніг.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі