Названая прычына смерці былога саліста гурта "Иванушки International"

29/06/2017 - 11:24

Названая прычына смерці былога саліста гурта "Иванушки International" Алега Якаўлева. Яго сяброўка Аляксандра Куцавол паведаміла, што адбылося спыненне сэрца, інфармуе ТАСС.

Якаўлеў памёр раніцай 29 чэрвеня на 48-м годзе жыцця. Раней паведамлялася, што ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі, лекары дыягнаставалі ў яго двухбаковае запаленне лёгкіх. Салістам гурта "Иванушки International" ён стаў у 1998 годзе пасля таго, як адтуль сышоў Ігар Сорын. У 2012 годзе Алег Якаўлеў распачаў сольную кар’еру, а пасля афіцыйна сышоў з гурта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі