23 траўня ў культурнай прасторы ЦЭХ у Мінску адкрыецца фотавыстава World Press Photo 2018. У сталіцу прывязуць 130 працаў найлепшых фатографаў свету за апошні год.
World Press Photo — міжнародны фотаконкурс, які праводзіцца з 1955 года. Сёлета журы атрымала 73 044 фотаздымкі ад 4548 фатографаў са 125 краін. Штогод 45 найлепшых фота робяцца асновай для міжнароднай выставы. Журы адзначае іх у васьмі катэгорыях: "Праблемы сучаснасці", "Агульныя навіны", "Прырода", "Людзі", "Спорт", "Аператыўныя навіны", "Доўгачасовыя праекты", "Навакольнае асяроддзе".
Пераможцам сёлетняга конкурсу прызнаны фотаздымак венесуэльскага фатографа Раналду Шэміта, зроблены падчас антыпрэзідэнцкіх пратэстаў у Каракасе.
Еўрарадыё склала для вас падборку здымкаў за 2018 год:
Фотавыставу World Press Photo 2018 ужо цяпер можна наведаць у Гродне. У Мінску яна будзе працаваць з 23 траўня да 12 чэрвеня.