Найбольш высокі ўзровень пад'ёму вады — на Беразіне, Свіслачы, Віліі і Нёмане

02/03/2017 - 16:43

Хуткая змена надвор'я на гэтым тыдні прывяла да разліву рэк у цэнтральным рэгіёне Беларусі. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", найбольш высокі узровень пад'ёму вады метэаролагі зафіксавалі на Беразіне, Свіслачы, Нёмане і Віліі. І гэта толькі першыя дні вясны. Ратавальнікі адсочваюць сітуацыю, на самых небяспечных участках нясуць варту дзяжурныя пасты. У іх арсенале спецыяльныя машыны-ўсюдыходы, помпы ды найбольш актуальныя падчас такога надвор'я лодкі.

БЕЛТА інфармуе, што ўзровень вады на Нёмане далёкі ад крытычнага. Пагрозы для падтаплення населеных пунктаў няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі